https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасол Расіі ўручыў медалі беларусам, якія будавалі БАМ


Памятныя ўзнагароды перадалі ветэранам камсамольскай будоўлі з нагоды 45-й гадавіны пачатку будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі.
Падчас урачыстай цырымоніі пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў падзякаваў беларусам, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве, і падкрэсліў гістарычную значнасць іх працы.

Па словах Мезенцава, Байкала-Амурская магістраль сёння адыгрывае значную ролю ў пабудове транспартных і лагістычных ланцугоў не толькі для Далёкага Усходу, але і ўсёй прасторы СНД.

Расійскі пасол распавёў, што ў гады яго вучобы быў сапраўдны конкурс, каб напісаць заяву ў будатрад. "Неверагодна цяжка было патрапіць на БАМ", - адзначыў ён.

Мезенцаў успомніў, што правёў на будоўлі БАМ тры месяцы, дзе ўсе працавалі з 8 гадзін раніцы і да 20 гадзін вечара. "Адзіным выхадным быў дзень будаўніка", - падкрэсліў ён.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння памятных узнагарод у пасольстве прыняў удзел і легендарны начальнік Глаўбамбуда Герой Сацыялістычнай працы Яфім Басін.

Падчас узнагароджання ветэраны, якія будавалі БАМ успомнілі, што заслужаны будаўнік, які ўзводзіў магістраль, сваю адукацыю атрымаў у Гомельскім універсітэце транспарту.

Сям`я Жэгалка правяла на БАМе цэлых 10 гадоў. Муж і жонка і зараз гатовыя адправіцца на знакамітую будоўлю, адкуль у 1988 годзе яны з двума сынамі на "Жыгулях", пераадолеўшы 11 тысяч кіламетраў, вярнуліся ў Мінск.

Sputnik, 8 жніўня 2019
 
Дата публикации:08.08.2019
Тематика:Транспорт, Культура
Просмотров:627
 
Ключевые слова:
Строительство БАМ Награждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме