https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі стаў фінскі спецыяліст Кары Хейкіля


Галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі стаў фінскі спецыяліст Кары Хейкіля, паведаміла прэс-служба Федэрацыі хакея. 16 жніўня бакі паставілі подпісы пад кантрактам, разлічаным на тры гады.
Каментуючы прызначэнне Кары Хейкіля, старшыня ФХРБ Яўген Ворсін адзначыў: федэрацыя задаволена тым, "што нацыянальную каманду ўзначаліць такі аўтарытэтны спецыяліст". Падпісанню кантракта, паводле яго слоў, "папярэднічаў працяглы перамоўны працэс, які завяршыўся ўзаемнымі дамоўленасцямі".

Кары Хейкіля нарадзіўся ў горадзе Кангасала 10 студзеня 1960 года. Яго трэнерская кар`ера пачалася ў 1994 годзе, першым клубам стаў шведскі "Сундсваль". Настаўнік таксама працаваў са шведскім "Будзенам", фінскімі ХПК, "Васа спортам" і "Кэрпэтам".

У 2004 годзе Хейкіля стаў першым фінскім трэнерам у чэмпіянаце Расіі. Спецыяліст трэніраваў яраслаўскі "Лакаматыў" у сезонах 2004—2005, 2007—2008, 2008—2009 і 2009—2010, а затым перайшоў у магнітагорскі "Металург".

Сярод трэнерскіх дасягненняў Хейкіля — серабро (2003) і золата (2004) чэмпіянату Фінляндыі, бронза (2005) і серабро (2008) чэмпіянату Расіі, а таксама серабро чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (2009).

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2011
 
Дата публикации:16.08.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2732
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме