https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Лідсельмаш" уступіў "Кайрату" у ЛЧ па міні-футболе


Спартсмены "Лідсельмаша" пацярпелі другое паражэнне ў элітным раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе.
Чэмпіёны Беларусі сустракаліся з казахстанскім "Кайратам" з Алматы і ўступілі з лікам 2:7. Ужо ў стартавыя 8 хвілін лідчане прапусцілі 3 мячы і ў далейшым не змаглі аказаць сур`ёзнага супраціўлення сапернікам.

У складзе беларускай каманды галы забілі Максім Варонін і Уладзімір Жыгалка. "Лідсельмаш" страціў шанцы прабіцца ў "Фінал чатырох".

У першым туры спаборніцтваў каманд групы D падапечныя Віктара Тарчылы прайгралі гаспадару турніру чэшскаму "Хрудзіму" з "сухім" лікам 0:4.

Чэмпіён Казахстана быў мацнейшы за італьянскую "Пескары" - 4:1.

Свой заключны паядынак "Лідсельмаш" правядзе 17 лістапада супраць італьянцаў, "Кайрат" згуляе з чэшскім чэмпіёнам. У "Фінал чатырох" чэмпіёнскай Лігі па міні-футболе выйдуць пераможцы 4-х квартэтаў элітнага раўнда.

16 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.11.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:370
 
Ключевые слова:
Кайрат Лидсельмаш Мини-футбол Лига чемпионов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме