https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Павел Санковіч устанавіў новы нацыянальны рэкорд у плаванні 50 м на спіне


Беларус Павел Санковіч устанавіў новы нацыянальны рэкорд у плаванні 50 м на спіне, паведамілі з Беларускай федэрацыі плавання.
Новае дасягненне на гэтай дыстанцыі цяпер складае 24,81 сек. Ранейшае (24,97 сек.) таксама належала Паўлу Санковічу і было ўстаноўлена ў 2015 годзе.

Высокага выніку беларус дасягнуў на спаборніцтвах Arena-Pro Swim Series у Атланце (ЗША). Турнір быў адборачным і да чэмпіянату свету па водных відах спорту ў Будапешце, які пройдзе з 16 па 30 ліпеня.

Рэкорд Беларусі, устаноўлены Паўлам Санковічам на неалімпійскай дыстанцыі 50 м на спіне, займае пятае месца ў сусветным рэйтынгу бягучага сезона.

Беларус у Атланце таксама выступіў на дыстанцыі 50 м вольным стылем і ў фінале Б здолеў паказаць рэзультат 22,73 сек., апярэдзіўшы ў заплыве алімпійскага чэмпіёна Рыа Энтані Эрвіна (22,81 сек.).

Аднак пасля фінішу беларус быў дыскваліфікаваны за перасячэнне пад вадой 15-метровай адзнакі. Адным нырком ён праплыў 23 м, што з`яўляецца парушэннем правіл.

11 мая 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.05.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:896
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Плавание Национальный рекорд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме