https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі Скардзіна і Крыўко ўвайшлі ў лік 12 лепшых спартсменак у спрынтарскай гонцы этапу Кубка свету па біятлоне


Беларускія біятланісткі Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко ўвайшлі ў лік 12 лепшых спартсменак па выніках спрынтарскай гонкі на 7,5 км на першым этапе Кубку свету па біятлоне 3 снежня ў шведскім Эстэрсундзе.
Скардзіна адстралялася "па нулях" на абодвух агнявых рубяжах, але ў хуткасці на трасе яна саступіла тройцы прызёраў. Беларуска фінішавала 8-й, адстаўшы ад пераможцы на 44,2 секунды. Крыўко таксама не дапусціла ніводнага промаху, але па хуткасці на дыстанцыі была крыху павольнейшай, чым Скардзіна. Яна заняла 11-е месца з адставаннем 59,2 секунды.

Перамагла францужанка Мары Дарэн-Абер, якая пераадолела трасу за 20 хвілін 9,7 секунды (0+0). Другой была фінка Кайса Мякярайнен (0+1; 11,4), трэцяй — чэшка Габрыэла Каукалава (0+0; 19,9).

Беларуска Дар`я Юркевіч, якая заваявала бронзу ў індывідуальнай гонцы на 15 км у спрынце, стала толькі 59-й (0+2; +2.35,9).

Надзея Пісарава, якая вярнулася ў Кубак свету, паказала 50-ты вынік (0+2; +2.18,6).

Горшай з беларусак стала Анастасія Кінунен, якая дапусціла 7 промахаў (3+4; +4.32,4) і паказала 101-шы вынік са 103 удзельніц.

4 снежня 60 лепшых біятланістак па выніках спрынту возьмуць удзел у гонцы пераследу.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2016
 
Дата публикации:03.12.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:854
 
Ключевые слова:
Биатлон Спорт в Беларуси Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме