https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла турнір у Індыі з прызавым фондам 25 тыс. долараў ЗША


Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай тэніснай федэрацыі.
Беларуска Арына Сабаленка (460-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA) стала пераможніцай у адзіночным разрадзе турніру ў Пуні (Індыя) з прызавым фондам 25 тыс. долараў ЗША.

У першым крузе 17-гадовая спартсменка атрымала верх над Наташай Палья (539) з Індыі — 6:3, 3:6, 6:2. У другім Сабаленка ў напружаным паядынку абыграла пятую ракетку турніру расіянку Валянціну Івахненку (274) — 7:6 (2), 7:6 (4). У матчы за выхад у паўфінал беларуска перамагла яшчэ адну "сеяную", гэтым разам другую ракетку турніру расіянку Паліну Лейкіну (227) — 6:4, 6:2. У матчы за выхад у фінал Сабаленка атрымала ўпэўненую перамогу над сёмай ракеткай турніру Нінай Стоянавіч (297) з Сербіі — 6:2, 6:2. 

У фінальным паядынку Сабаленка сустракалася з расіянкай Вікторыяй Каменскай (361). Адна гадзіна чатыры хвіліны і два сэты (6:3, 6:4) спатрэбіліся беларусцы, каб з другой спробы стаць пераможніцай турніру ў Індыі. На мінулым тыдні яна стала фіналісткай аналагічнага турніру ў Наві Мумбаі. 

У каментарыі прэс-службе беларускай федэрацыі Сабаленка завіла: "Неверагодныя адчуванні! Хочацца яшчэ больш працаваць зараз для дасягнення найбольш высокіх мэтаў! Падзякаваць усім, хто шчыра радаваўся, падтрымліваў мяне, хто быў побач на працягу гэтых двух неверагодна цяжкіх для мяне тыдняў, сваякоў, вядома ж! А зараз у найбліжэйшых планах у мяне перадсезонная падрыхтоўка". 

Гэта трэцяя перамога Сабаленкі ў адзіночным разрадзе на турнірах ITF і першая — з прызавым фондам 25 тыс. долараў ЗША. У канцы верасня — пачатку кастрычніка Сабаленка стала пераможніцай двух турніраў з прызавым фондам 10 тыс. долараў ЗША.

Мінск, 26 снежня 2015
Андрэй Серада, БелаПАН
 
Дата публикации:26.12.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:867
 
Ключевые слова:
Арына Сабаленка Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме