https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка выйграла першы матч выніковага турніру ў Турцыі


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка з перамогі стартавала на выніковым турніры ў Стамбуле з прызавым фондам 4,9 млн. долараў ЗША.
Вечарам 24 кастрычніка першая ракетка свету за 3 гадзіны 6 хвілін выйграла ў немкі Ангелікі Кербер (5) — 6:7 (11:13), 7:6 (7:2), 6:4. У другой партыі Азаранка адыграла два матч-болы.

Статыстыка сустрэчы: брэйк-пойнты — 5/15 : 4/6, эйсы — 2:8, двайныя памылкі — 4:4, працэнт розыгрышу мячоў на першай падачы — 66:63, працэнт выйгрышу першай падачы — 70:66, другой падачы — 56:43.

У другім паядынку Чырвонай групы амерыканка Серэна Уільямс (3) перамагла кітаянку На Лі (8) — 7:6 (7:2), 6:3.

25 кастрычніка Азаранка згуляе з Уільямс, якая з 11 сустрэч з беларускай выйграла 10.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:25.10.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2207
 
Ключевые слова:
Теннис Турнир в Турции Виктория Азаренко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме