Удзел у мас-старце прынялі 30 чалавек, у тым ліку восем беларусаў. Нечаканую перамогу атрымаў наш Мікіта Лабастаў, стаўшы адзіным з біятланістаў, якія не дапусцілі ніводнага промаху на агнявых рубяжах. Раней у бягучым сезоне Лабастаў не падымаўся на п’едэстал у асабістых гонках.
Звязда, 19 студзеня 2025