Удзел у спаборніцтвах прыняла 21 дзяўчына, у нядзельны фінал з кваліфікацыі прайшла наймацнейшая васьмёрка. У вырашальным раўндзе лепшы вынік паказала срэбраная медалістка Летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы Віялета Бардзілоўская, якая набрала 56,070 бала. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі японка Хікару Моры і расіянка Сафія Аляева, якія саступілі беларусцы менш як 0,5 бала. Яшчэ адна наша спартсменка Кацярына Яршова стала ў фінале сёмай, а Злата Мініяметава размясцілася на 13-м радку ў кваліфікацыі.
Звязда, 23 лютага 2025