https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Смольскі здабыў чацвёртае золата Кубка наймацнейшых


Беларус Антон Смольскі стаў пераможцам заключнай гонкі на Кубку мацнейшых спартсменаў па біятлону ў Раўбічах.
У мас-старце на 15 кіламетраў выступілі 30 найлепшых біятланістаў па выніках папярэдніх гонак на Кубку наймацнейшых. Пасля двух рубяжоў са становішча лежачы ў лідзіруючай групе ішлі сем чалавек, але па выніках першай стойкі на чале гонкі засталіся толькі двое — нашы Антон Смольскі і Сцяпан Данілаў. На чацвёртым крузе Смольскі адарваўся ад суайчынніка і прыйшоў на апошнюю страляніну з запасам у паўхвіліны. Беларус дазволіў сабе дапусціць адзін промах і захаваў першы радок на заключным адрэзку дыстанцыі.

На другое і трэцяе месцы пасля фінальнага агнявога рубяжа прэтэндавалі чацвёра спартсменаў, у тым ліку наш Дзмітрый Лазоўскі. Лёс медалёў вырашыўся на фінішнай прамой — Лазоўскі вырваў срэбра, на дзве дзесятыя секунды апярэдзіўшы расіяніна Карыма Халілі. Дзмітрый упершыню трапіў на подыум галоўнага старту сезона, заняць прызавое месца яму не перашкодзілі нават тры штрафныя кругі. Сцяпан Данілаў у выніку стаў 13-м, Максім Варабей размясціўся следам, Мікіта Лабастаў — 17-ы, Павел Бялько — 18-ы, Іван Тулацін — 22-і, Ілья Аўсеенка — 23-і.

Для Антона Смольскага сённяшняя залатая ўзнагарода вышэйшай пробы стала чацвёртай на Кубку наймацнейшых спартсменаў у Раўбічах: лідар нацыянальнай каманды выйграў спрынт і гонку праследавання, а таксама перамог у сінгл-міксе разам з Дзінарай Смольскай. Раней у нядзелю бронзавым прызёрам жаночага мас-старту стала наша Ірына Шаклеіна.

Звязда, 23 лютага 2025
 
Дата публикации:23.02.2025
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:20
 
Ключевые слова:
Кубок сильнейших Раўбічы Спорт в Беларуси Биатлон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме