https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Футбалісты зборнай Беларусі 5 чэрвеня згуляюць з камандай Казахстана ў Мінску


Футбалісты нацыянальнай зборнай 5 чэрвеня правядуць кантрольны матч з камандай Казахстана.
Гульня адбудзецца на полі мінскага стадыёна «Дынама», пачатак у 20.00. У сямі папярэдніх сустрэчах беларусы выйгравалі ў казахскіх футбалістаў чатыры разы, двойчы згулялі ўнічыю і пацярпелі адно паражэнне, розніца мячоў — 16-6. Цяпер зборная Беларусі займае 98-е месца ў рэйтынгу ФІФА, а Казахстан знаходзіцца на 113-й пазіцыі. У другім летнім спарынгу падапечныя Карласа Алоса 10 чэрвеня таксама ў Мінску прымуць расійскіх футбалістаў. З расіянамі беларусы сустракаліся пяць разоў — дзве нічыі і тры паражэнні, розніца мячоў — 4-12. У рэйтынгу ФІФА Расія займае 35-е месца.

У гэтым сезоне зборная Беларусі паспяхова правяла два кантрольныя матчы:у Душанбэ была здабытая буйная перамога над камандай Таджыкістана — 5:0, а ў Баку былі абыграныя футбалісты Азербайджана — 2: 0. У верасні беларусы стартую ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2026 года. Іх супернікамі ў кваліфікацыйнай групе з будуць зборныя Даніі, Шатландыі і Грэцыі.

Звязда, 26 красавіка 2025
 
Дата публикации:26.04.2025
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:30
 
Ключевые слова:
Футбол Казахстан Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме