https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы заваявалі больш за 30 узнагарод у трэці дзень Гульняў БРІКС


На спартыўных аб’ектах Казані завяршыўся трэці спаборніцкі дзень Гульняў краін БРІКС.
У суботу, 15 чэрвеня, прадстаўнікі нашай краіны заваявалі 5 залатых, 13 срэбных і 18 бронзавых узнагарод. Усё золата ў беларускую скарбонку прыйшло з лёгкай атлетыкі: перамогі адсвяткавалі штурхач ядра Алег Тамашэвіч, кідальніца кап’я Таццяна Халадовіч, скакуха Віялета Скварцова (трайны скачок), бягун Вячаслаў Бедны (1500 м), а таксама жаночы эстафетны квартэт у складзе Карыны Салаўёвай, Лізаветы Трацяк, Яніны Луцэнка і Эльвіры Грабарэнка (4×100 м).

На другую прыступку п’едэстала сёння падымаліся каратысты Мікіта Кірыевіч і Іван Кудзінаў, штангістка Дар’я Хейдэр, лёгкаатлеты Павел Селіверстаў (скачкі ў вышыню), Дзмітрый Савін (1500 м), Ганна Міхайлава (400 м), Кацярына Белановіч (400 м з/б) і Аляксандр Шымановіч (кіданне молата), весляры Павел Сіненка і Міхаіл Іванчыкаў (2х), Андрэй Федарэнка і Мікіта Карнееў (2х, лёгкая вага), Алена Фурман і Віялета Картыш (2х), а таксама два экіпажа ў чацвёрцы ворны.

Бронзавыя ўзнагароды заваявалі прадстаўнікі ушу Марыя Кручонак, Анастасія Шутава і Аляксей Шыла, каратыст Аляксей Водчыц, весляры Таццяна Ганчарова і Крысціна Мотуз (2х, лёгкая вага), бадмінтаністы Сафія Яноўская, Міхаіл Макараў і Глеб Швыдкоў, цяжкаатлет Роберт Куроўскі, лёгкаатлеты Мікіта Жыгар (100 м), Мікіта Данілаў (скачкі ў вышыню), Таццяна Шабанава (3000 м з/п), Аляксандра Хільмановіч (400 м з/б), Уладзіслаў Булахаў (скачкі ў даўжыню) і Ганна Цярлюкевіч (хада), гімнасты Ягор Шарамкоў (апорны скачок) і Кіра Магарэвіч (бервяно), а таксама група сінхраністак у адвольнай праграме.

Звязда, 16 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:16.06.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Игры БРИКС Спорт в Беларуси Медальный зачёт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме