https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ферстапен і Сабаленка намінаваны на званне лепшых спартсменаў года


Першая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка, і чатырохразовы чэмпіён "Форумулы-1" Макс Ферстапен апынуліся ў ліку прэтэндэнтаў на ўзнагароду Laureus, якую таксама называюць спартыўным "Оскарам".
Чатырохразовы чэмпіён "Формулы-1" нідэрландзец Макс Ферстапен і першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка сталі прэтэндэнтамі на ўзнагароду Laureus – так званага спартыўнага "Оскара", паведамляецца на афіцыйным сайце аргкамітэта прэміі.

Прэмія Laureus уручаецца за дасягненні ў сферы спорту па выніках года. Чарговая цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе 21 красавіка ў сталіцы Іспаніі – горадзе Мадрыдзе.

Ферстапен увайшоў у шорт-ліст прэтэндэнтаў у намінацыі "Спартсмен года". Нараўне з ім на ўзнагароду прэтэндуюць іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас, шведскі скакун з шастом Арман Дзюпланціс, французскі плывец Леон Маршан і славенскі велагоншчык Тадэй Пагачар.

Раней са спіска намінантаў у катэгорыі "Спартсмен года" быў выключаны італьянскі тэнісіст Янік Сінер. Гэта стала вынікам яго трохмесячнай дыскваліфікацыі з боку Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.

На ўзнагароду "Спартсменка года" таксама прэтэндуюць гімнастка з ЗША Сімона Байлз, футбалістка "Барселоны" Айтана Банмаці, бягуха Сіфан Хасан з Нідэрландаў, кенійская бягуха Фейт Кіп’егон і амерыканская лёгкаатлетка Сідні Маклафлін-Леўрон.

У намінацыі "Каманда года" прадстаўлены іспанскі Real, зборная Іспаніі па футболе, мужчынская зборная ЗША па баскетболе, каманда "Формулы-1" McLaren, каманда НБА Boston Celtics і жаночы футбольны клуб Barcelona.

Мінск, 8 сакавіка 2025
Sputnik
 
Дата публикации:08.03.2025
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:29
 
Ключевые слова:
Спортсмен года
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме