https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уладзімір Макей выказаўся за ўвядзенне ў перспектыве бязвізавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаўся за ўвядзенне ў перспектыве бязвізавага рэжыму паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. Такую заяву ён зрабіў у час сустрэчы з еўрапейскім камісарам па пытаннях суседства і пашырэння ЕС Оліверам Вархелі ў фармаце відэаканферэнцыі, якая прайшла з удзелам кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі вынікі відэаканферэнцый міністраў замежных спраў і лідараў краін ЕС і "Усходняга партнёрства" (УП), праведзеных 11 і 18 чэрвеня, а таксама далейшыя крокі па выпрацоўцы параметраў работы ініцыятывы пасля 2020 года, уключаючы падрыхтоўку да саміту УП у 2021 годзе.

У сваім выступленні Уладзімір Макей адзначыў у якасці важнага дасягнення "Усходняга партнёрства" ўступленне ў сілу пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Еўрапейскім саюзам, выказаўся за ўвядзенне ў перспектыве бязвізавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю.

Кіраўнік МЗС нагадаў аб прапановах Беларусі па садзейнічанні з боку ЕС экспарту краін УП на еўрапейскі рынак, нарошчванні інвестыцый ЕС і стварэнні рабочых месцаў у краінах-партнёрах, у тым ліку шляхам рэалізацыі праектаў па лініі міжнародных фінансавых інстытутаў.

Беларускі міністр выступіў за павышэнне ўзаемазвязанасці паміж Еўрапейскім саюзам і краінамі-партнёрамі за кошт рэалізацыі планаў па прадаўжэнні транс`еўрапейскіх транспартных сетак, распрацоўкі плана энергетычных злучэнняў паміж ЕС і краінамі УП.

Уладзімір Макей прапанаваў уключыць у лік стратэгічных мэт УП паскарэнне працэдур праходжання граніцы пасажырамі і транспартнымі сродкамі ("граніца за гадзіну"). Ён таксама нагадаў пра беларускую ініцыятыву па стварэнні ў Мінску рэгіянальнай IT-школы УП.

1 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.07.2020
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:364
 
Ключевые слова:
Евросоюз Визовый режим Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме