У Беларусь з 1 студзеня 2025 года прыбыў 27 271 замежнік з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць з іх прыехалі з краін-суседзяў Беларусі — Літвы, Латвіі і Польшчы.
Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 061 696 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 333 987 чалавек, з Літвы — 601 486, з Польшчы — 107 291.
У пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 дзяржаў да 31 снежня 2025 года ўключна. Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і мабільным дадатку «Граніца Беларусі»
Звязда, 3 сакавіка 2025