«Парыжскі манетны двор зрабіў замену некаторых з іх, працэс працягваецца па просьбе спартсменаў. Мы зрабілі ўсё магчымае са жніўня 2024 года, каб забяспечыць замену медалёў», — гаворыцца ў заяве манетнага двара.
Цяпер спецыялісты манетнага двара выкарыстоўваюць дадатковы ахоўны лак для забеспячэння большай трываласці вырабаў.
Візуальна новы медаль не будзе нічым адрознівацца ад таго, які быў уручаны першапачаткова.
Пакуль «бракаваныя» медалі складаюць 4% ад больш за 5000 узнагарод, сумарна заваяваных на Алімпіядзе і Параалімпіядзе ў Парыжы.
Цікава, што кожны медаль уключае невялікі фрагмент металу з Эйфелевай вежы. Алімпійскія ўзнагароды дыяметрам 85 мм і таўшчынёй 9,2 мм маюць розную вагу: залатая — 529 г, срэбная — 525 г, бронзавая — 455 г.
Звязда, 2 сакавіка 2025