https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Патрабаванні да эксплуатацыі надзіманага гульнявога абсталявання


У Беларусі зацверджаны патрабаванні да эксплуатацыі надзіманых атракцыёнаў для дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, на якіх можна гуляць, скакаць і (або) слізгацець (скочвацца).
Некаторыя патрабаванні да ўстаноўкі і эксплуатацыі такіх атракцыёнаў:

*размяшчэнне на бяспечнай адлегласці ад будынкаў, дрэў, інжынерных камунікацый; наяўнасць не менш як шасці кропак мацавання, якія вытрымліваюць адпаведную нагрузку;
*рухомыя элементы абсталявання (канаты, вяровачныя лесвіцы, сеткі і г.д.) не павінны пераплятацца і ствараць небяспеку для карыстальнікаў;
*вакол атракцыёна павінна быць створана зона, свабодная ад любых перашкод, якія могуць прывесці да траўміравання; абавязковыя бяспечныя ўваход/выхад і магчымасць эвакуацыі карыстальнікаў.

Эксплуатацыя атракцыёна не дапускаецца:

*без пастаяннага кантролю над абсталяваннем і яго тэхнічнага агляду;
*пры наяўнасці пашкоджанняў любога элемента або вузла мацавання;
*пры неспрыяльных умовах надвор`я: дождж, град, скорасць ветру перавышае 10 метраў за секунду.

Крыніца: Дзяржпрамнагляд МНС Беларусі.
БЕЛТА, 13 мая 2016
 
Дата публикации:13.05.2016
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:817
 
Ключевые слова:
Техрегламент Техника безопасности Детский аттракцион Надувное оборудование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме