https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Яўген Ворсін: "Мы рыхтуемся да хакейнага чэмпіянату свету-2014 і правядзём яго дастойна"


У 2013 і 2014 гадах Беларусь прымае два чэмпіянаты свету — па веласпорце на трэку і па хакеі. Як краіна і яе сталіца Мінск рыхтуюцца да гэтых падзей, расказалі старшыня федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін і выканаўчы дырэктар Беларускай асацыяцыі веласіпеднага спорту Аляксей Іваноў.
— Падрыхтоўку да чэмпіянату свету-2014 мы вядзём з 2009 года, і ў нас засталося зусім няшмат часу. Зараз ідзе планавая работа. Для падрыхтоўкі да чэмпіянату свету нашымі галоўнымі абавязкамі было пабудаваць "Чыжоўка-Арэну" і стварыць інфраструктуру, якая забяспечыць прыём гасцей, — расказаў Яўген Ворсін.

Ён паведаміў, што, згодна з планам, "Чыжоўка-Арэна" будзе ўведзена ў строй да лета наступнага года, а ў канцы 2013 года там пройдуць тэставыя міжнародныя спаборніцтвы, на якія будуць запрошаны "топавыя каманды".

Мяркуецца, што падчас чэмпіянату-2014 нашу сталіцу наведае каля 20 тысяч замежных гасцей. У Мінску завяршаецца будаўніцтва і рэканструкцыя гасцініц, кавярняў і рэстаранаў. І гэтыя пытанні вырашаюцца не толькі на пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта, але і ў Мінгарвыканкаме.

— Штодзённа Мінгарвыканкам дае справаздачы аб ходзе работ, якія тычацца пытанняў размяшчэння, харчавання, транспарту. І калі меркаваць па гэтай інфармацыі, то ўсё дастаткова перспектыўна, зрываў і затрымак не назіраецца.  Да мая 2014 года наша краіна будзе гатова прыняць чэмпіянат, — рэзюмаваў Яўген Ворсін.

Старшыня федэрацыі хакея пракаментаваў пытанне і з пераносам чэмпіянату свету ў іншую краіну. У прыватнасці, Яўген Ворсін заявіў, што яму нічога не вядома аб унясенні ў парадак дня майскага кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея пытання аб пераносе чэмпіянату свету з Мінска:

— Я не ведаю, са спасылкай на якія крыніцы з`яўляецца такая інфармацыя. Апошнія навіны вы ведаеце: Еўрапарламент прымае рэзалюцыю, просіць свае нацыянальныя хакейныя федэрацыі неяк адрэагаваць. Ну, просіць, дык і просіць. Гэта праца Еўрапарламента, яны шмат пра што просяць. Мы рыхтуемся да чэмпіянату свету і правядзём яго дастойна. Як ставяцца да гэтага калегі з краін Еўропы? Станоўча. Літаральна ўчора мы размаўлялі з прадстаўнікамі Швецыі, якія прыязджалі да нас на матчы Еўравыкліку. Уражанні ў іх выдатныя, яны выразілі нам падзяку ад імя сваіх хакеістаў і трэнераў за добры прыём, размяшчэнне і арганізацыю паядынкаў. І, вядома, яны кажуць, што будуць рады прыехаць да нас на чэмпіянат свету, — заявіў Яўген Ворсін.

Аляксей Іваноў паведаміў, што падчас нядаўняга чэмпіянату свету па велатрэку, які прымаў аўстралійскі Мельбурн, прайшла прэзентацыя планетарнага першынства, які налета прыме Мінск. На ёй па традыцыі была прадстаўлена наша краіна, спартыўная інфраструктура (у прыватнасці, "Мінск-Арэна"), нашы спартыўныя дасягненні (у тым ліку ў веласпорце). Напрыканцы васьміразовая чэмпіёнка свету Наталля Цылінская звярнулася з відэазваротам, пасля чаго кожны атрымаў сувенір — кавалачак майкі чэмпіёнкі з яе аўтографам.

— Зараз у Мельбурне плюс 20, а праз год у Мінску можа быць мінус 20. Але ніхто гэтага не адчуе: Беларусь умее цёпла прымаць гасцей, — такую выснову зрабілі прадстаўнікі Міжнароднага саюза веласіпеднага спорту, перадаючы эстафету Мінску. Трэба сказаць, што на прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх краін, у тым ліку і еўрапейскіх. Яны прыязна ставяцца да паездкі ў Беларусь у наступным годзе, — паведаміў Аляксей Іваноў.

Напрыканцы ён падвёў вынікі выступлення нашай каманды на чэмпіянаце свету:

— Так, у Мельбурне мы паказалі сціплыя вынікі, але мы ішлі на гэта свядома. Панарына раней атрымала дзве ліцэнзіі, а ў каманднай гонцы праследавання нашы дзяўчаты занялі шостае месца і заваявалі ліцэнзію. Такім чынам, у нас тры ліцэнзіі на трэку і столькі ж на шашы — не так і дрэнна для веласпорту. Гэта дазваляе спадзявацца, прынамсі, на два медалі ў веласпорце на Алімпійскіх гульнях.

Алена Аўчыннікава
Звязда, 13 красавіка 2012
 
Дата публикации:13.04.2012
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:2655
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Велоспорт Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме