https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Быць ля вытокаў стварэння Еўрапейскіх гульняў - гонар для Беларусі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў.
"Вось і надышоў час яркіх перамог. На гасціннай беларускай зямлі мы адкрываем ІІ Еўрапейскія гульні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы вітаў удзельнікаў спаборніцтваў, гасцей Мінска і ўсіх, хто сочыць за адкрыццём спаборніцтваў, адзначыўшы, што гісторыя Еўрапейскіх гульняў яшчэ толькі пачынаецца. "І мы рады, што Беларусі выпаў гонар быць ля вытокаў стварэння гэтага грандыёзнага праекта. Мы шчаслівы, што ёсць магчымасць пазнаёміць вас, нашых гасцей, з сапраўднай Беларуссю - прыгожай, гасціннай і ўтульнай. Вы пераканаецеся, што тут жывуць самыя шчырыя і добрыя людзі, што наша дружалюбнасць - не проста ветлівасць, а рыса характару, стан душы. Вы ўбачыце, што талерантнасць і адносіны, пабудаваныя на ўзаемным даверы і павазе, - гэта спосаб жыцця беларусаў. І мы дорым усё гэта вам!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

У бліжэйшыя 10 дзён, дадаў ён, спартсменам і балельшчыкам давядзецца акунуцца ў атмасферу незвычайнага запалу пачуццяў, убачыць захапляючую барацьбу за медалі і пуцёўкі на Алімпійскія гульні, стаць сведкамі неверагодных дасягненняў і нараджэння новых зорак сусветнага спорту.

22 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.06.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:327
 
Ключевые слова:
II Европейские игры Спорт в Беларуси Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме