https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі парламент ратыфікаваў пагадненне з Кітаем аб бязвізавым рэжыме


Савет Рэспублікі адобрыў 28-га чэрвеня ратыфікацыю пагаднення паміж урадамі Беларусі і КНР аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў.
Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне 27 чэрвеня. У адпаведнасці з дакументам беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш за 90 дзён за год.

Такое ж правіла будзе дзейнічаць для кітайскіх грамадзян. Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца навучальнай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць спецыяльную візу. У бязвізавы рэжым закладзены прыватныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі.

Міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў было заключана 10 чэрвеня ў Цындаа ў час рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР.

З падпісаннем дакумента Беларусь апынулася ў ліку нямногіх краін Еўропы, у якіх устаноўлены бязвізавы рэжым з Кітаем.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў у гутарцы з журналістамі выказаў упэўненасць, што ратыфікацыя пагаднення дасць магчымасць прыбавіць тэмпу ў двухбаковыя адносіны па ўсіх напрамках. Мы зможам інтэнсіфікаваць наша супрацоўніцтва ў эканоміцы, палітыцы, адукацыі, навуцы, тэхналогіях, перакананы сенатар. Ён нагадаў, што адносіны з Кітаем маюць для Беларусі прынцыповае значэнне.

"Кітай наш стратэгічны партнёр, а Беларусь уваходзіць у чацвёрку прыярытэтных партнёраў КНР", - сказаў ён. Сенатар адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння, інтэнсіўны дыялог на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх краін.

28 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.06.2018
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:533
 
Ключевые слова:
Китай Визовый режим Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме