https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску пройдзе 44-ы Міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы А. Мядзведзя


1 і 2 сакавіка ў Мінску пройдзе 44-ы Міжнародны турнір катэгорыі Гран-пры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага Алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Васільевіча Мядзведзя.
Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел каля 300 атлетаў у васьмі вагавых катэгорыях. На пляцоўку сталічнага Палаца спорту выйдуць каманды з 20 краін свету, сярод іх: ЗША, Латвія, Літва, Украіна, Расія, Беларусь, Германія, Францыя, Фінляндыя.

Папярэднія і суцяшальныя паядынкі, а таксама паўфіналы пройдуць 1 сакавіка з 9.00 да 14.00 (жанчыны 48, 55, 60, 69 кг; мужчыны 57, 65, 74, 97 кг). У 17.00 пачнецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця спаборніцтваў. Адразу пасля гэтага пройдуць паядынкі фіналістаў і іх узнагароджанне.

2 сакавіка з 9.00 да 14.00 пройдуць чарговыя папярэднія і суцяшальныя паядынкі, а таксама паўфіналы (жанчыны 53, 58, 63, 75 кг, мужчыны 61, 70, 86, 125 кг).

Прызавы фонд турніру складзе 64 тыс. долараў.

Звязда, 27 лютага 2014
 
Дата публикации:27.02.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1444
 
Ключевые слова:
Мінск Вольная борьба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме