https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Госці ЧС-2014 змогуць набыць памятныя паштоўкі з дзіцячымі малюнкамі аб хакеі


Памятныя паштоўкі, якія будуць створаны на аснове дзіцячых малюнкаў, плануецца выпусціць да ЧС-2014.
Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі, старшыня журы культурна-адукацыйнага праекта (конкурсу) "Дзеці малююць хакей" Лілія Ананіч на фінальным этапе гэтага конкурсу дзіцячых малюнкаў.

"Мэта конкурсу - папулярызацыя хакея ў прыватнасці і спорту ў цэлым, здаровага ладу жыцця, любові да Радзімы. Акрамя таго, работы конкурсу сімвалізуюць тое, як мы ўсе рыхтуемся да маючага адбыцца чэмпіянату. Лепшыя работы будуць выстаўлены ў фан-зонах спаборніцтваў, і на іх аснове будуць выпушчаны памятныя паштоўкі еўрафармату", - расказала Лілія Ананіч.

Як растлумачыла старшыня журы, плануецца, што для выстаўкі будзе адабрана каля 50 работ, а на аснове 20 лепшых малюнкаў будуць створаны паштоўкі. Чакаецца таксама, што з адваротнага боку паштовак будзе размешчана інфармацыя аб беларускіх хакеістах.

Усяго на конкурс паступіла 452 малюнкі. Творчыя работы прысланы практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі і выкананы ў розных жанрах: малюнак, жывапіс, графіка. Юныя мастакі пры стварэнні сваіх карцін выкарыстоўвалі самыя розныя тэхнікі: акварэль, гуаш, алей, туш, каляровыя алоўкі, пастэль. Конкурс праходзіў ва ўзроставых катэгорыях 7-11 гадоў і 12-16 гадоў. У малодшай узроставай групе лепшай работай быў прызнаны малюнак "На лёдзе" выхаванкі дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў горада Крычаў Паліны Майсеенка. Першае месца сярод вучняў другой узроставай групы заняла работа "Я веру ў цябе, хакеіст Беларусі!" вучаніцы народнай выяўленчай студыі "Вытокі" (Слуцк) Інгі Адзярыха.

У журы конкурсу ўвайшлі прадстаўнікі Мінінфарма, выдавецтва "Рыфтур", Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

"Бывае, што карціна захапляе ў першага погляду. І толькі атрымаўшы асалоду, гледзячы на яе, пачынаеш шукаць адметную асаблівасць, даследаваць кампазіцыю. Але першае ўражанне самае важнае. Усе карціны нясуць моцны энергетычны пасыл, таму выбраць лепшыя работы вельмі цяжка", - падзяліўся ўражаннямі мастак-графік аўтар талісмана ЧС-2014 "Волат" Віталь Арцюх.

Арганізатарамі конкурсу "Дзеці малююць хакей" выступілі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Федэрацыя хакея Беларусі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, выдавецтва "Рыфтур".

3 сакавіка 2014, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Спорт и Туризм
Просмотров:1207
 
Ключевые слова:
Хоккей ЧМ-2014 Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме