https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года ўжо атрымалі 87 працэнтаў шматдзетных сем`яў, якія выхоўваюць школьнікаў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі амаль 100 тыс. шматдзетных сем`яў на 202,6 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат склала больш за Br22 млн.

"У цэлым па рэспубліцы ахоп аднаразовай матэрыяльнай дапамогай склаў 87 працэнтаў ад агульнай колькасці шматдзетных сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў", - паведамілі ў міністэрстве.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям`і. Памер дапамогі складае Br109,32 на кожнага школьніка ў сям`і.

Малазабяспечаным сем`ям (у тым ліку і шматдзетным), сем`ям, якія выхоўваюць дзіця з інваліднасцю, фінансавая дапамога на падрыхтоўку да школы аказваецца ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог у рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Такую дапамогу ўжо атрымалі 2,2 тыс. сем`яў на 6 тыс. дзяцей на суму амаль Br4 млн. Памер выплат вызначаюць раённыя камісіі ў кожным выпадку індывідуальна, зыходзячы з даходу сям`і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

Бацькам школьнікаў можа быць аказана дапамога і па месцы работы за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый або сродкаў наймальнікаў. Такую дапамогу атрымалі 16,6 тыс. сем`яў на 30,3 тыс. дзяцей на суму Br2,7 млн.

Акрамя таго, традыцыйна па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, кірмашы, арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб`яднаннямі, мэтай якіх таксама з`яўляецца аказанне падтрымкі сем`ям з дзецьмі. Гэты від дапамогі аказаны 3,6 тыс. сем`яў на 9,3 тыс. дзяцей на суму Br181,8 тыс.

"Усяго розная дапамога сем`ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на суму амаль Br29 млн. Работа па аказанні дапамогі да школы прадаўжаецца", - адзначылі ў прэс-службе Мінпрацы.

22 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2023
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:255
 
Ключевые слова:
Учебный год Материальная помощь Соцзащита в Беларуси Многодетные семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме