https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праект па харчаванні распаўсюдзяць на ўсе школы Беларусі


Аб гэтым заявіў 30 чэрвеня намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Пілотны праект стартаваў у снежні 2022 года на аснове рашэння ўрада. У ім удзельнічала больш за 20 школ. "Была створана міжведамасная камісія з профільных структур разам з аблвыканкамамі. Праведзена апытанне дзяцей, педагогаў, бацькоў. Больш за 90 працэнтаў падтрымліваюць тыя вынікі, якія мы атрымалі, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Мы намецілі канкрэтныя падыходы, каб распаўсюдзіць праект на ўсе школы".

Паводле яго слоў, работа будзе ісці паэтапна, паколькі школам неабходна дааснашчэнне, каб у поўнай меры выконваць абноўленыя тэхналагічныя карты, таксама важна падрыхтоўка персаналу. "Частка школ пяройдзе да новых падыходаў з 1 верасня бягучага года. Другі этап запланаваны з 1 студзеня 2024 года, трэці - з 1 верасня 2024-га. Гэта значыць пераход адбудзецца на працягу двух гадоў. Але мы будзем актывізаваць гэты працэс, таму, магчыма, і раней", - адзначыў віцэ-прэм`ер.

Паводле яго слоў, кожны рэгіён вызначае свой графік пераходу да новых падыходаў у школьным харчаванні ў залежнасці ад гатоўнасці канкрэтных школ.

Таксама ў некалькіх школах Мінска рэалізоўваўся пілотны праект "Здаровы буфет". Гэты праект плануецца распаўсюдзіць на іншыя навучальныя ўстановы. "Спадзяюся, пытанняў з харчаваннем будзе ўсё менш і менш, а дзеці і іх бацькі, педагогі будуць задаволены", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

30 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.06.2023
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:247
 
Ключевые слова:
Школьное питание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме