https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінадукацыі Беларусі правядзе ў некаторых школах і гімназіях эксперымент па арганізацыі харчавання


Міністэрства адукацыі правядзе эксперымент па арганізацыі харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
Эксперымент стартуе 19 снежня і ўключае 21 установу адукацыі: 15 гарадскіх школ і гімназій і 6 школ у сельскіх населеных пунктах. Яго мэта - апрабаваць новыя тэхналогіі гатавання ежы і прынцыпы арганізацыі школьнага харчавання для далейшага прымянення станоўчага вопыту.

У сельскіх школах захоўваецца існуючы парадак прыёму ежы: другое снеданне, абед і пры неабходнасці полудзень. Гэта прапанова заснавана на разуменні, што ў сельскія школы дзяцей падвозяць, пры гэтым паміж дамашнім харчаваннем і харчаваннем у школе значныя часавыя перапынкі.

У гарадскіх школах прапанавана не пачынаць дзень са снедання. Школьнікі, як правіла, жывуць у крокавай даступнасці ад установы адукацыі і дзіця, прыйшоўшы з дома ў школу, ужо паснедала. І калі яно пачынае харчавацца адразу пасля першага або другога ўрока, то жаданне есці ў яго невялікае.

Міністэрства адукацыі вырашыла правесці эксперымент, каб у горадзе перайсці ад снедання да абеду, які будзе пачынацца прыкладна пасля 3,5 гадзіны ад пачатку работы ўстановы адукацыі (напрыклад, у 11.30). Пры гэтым санітарныя патрабаванні па часе прыёму ежы не парушаюцца. Абед плануецца рабіць больш сытным, чым другое снеданне.

У прэс-службе адначылі, што эксперыментальныя рацыёны харчавання складаюцца з улікам новых страў, эксперыментальных норм харчавання, распрацаваных Міністэрствам аховы здароўя.

Плануецца сістэмнае анкетаванне вучняў і бацькоў па смакавых прыхільнасцях, якасці харчавання і іншых пытаннях арганізацыі харчавання. Па выніках плануецца аператыўна рэагаваць на заўвагі ўдзельнікаў анкетавання і прымаць гібкія рашэнні па прадаўжэнні ходу эксперымента.

Пры гэтым харчаванне застаецца рацыянальным і збалансаваным, падкрэслілі ў Міністэрстве адукацыі. Нязменнымі таксама будуць плата бацькоў за прыёмы ежы і льготы пры прадастаўленні харчавання.

Харчаванне ў ходзе эксперымента плануецца пачаць з 9 студзеня 2023 года.

16 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.12.2022
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:877
 
Ключевые слова:
Школьное питание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме