https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зарплата педработнікаў у Беларусі павысіцца з 1 студзеня 2023 года


Заработная плата педагагічных работнікаў павысіцца з 1 студзеня 2023 года. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі № 461 ад 2 снежня 2022 года «Аб змене пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2019 года № 71», паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.
У прыватнасці, для настаўнікаў, выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі павышэнне складзе 6% ад акладу, для прафесарска-выкладчыцкага складу — 15% ад акладу.

Павысіцца зарплата таксама метадыстаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, адасобленых падраздзяленняў, якія займаюцца навукова-метадычным забеспячэннем адукацыі. Памер павышэння на рэспубліканскім узроўні складзе 30% ад акладу. Гэта тычыцца Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. На абласным і раённым узроўні зарплата гэтай катэгорыі педработнікаў вырасце на 20% ад акладу. Гаворка ідзе аб інстытутах развіцця адукацыі, вучэбна-метадычных цэнтрах і вучэбна-метадычных кабінетах.

Устаноўлена надбаўка за характар працы рабочым, дзяжурнаму па інтэрнаце, дзяжурнаму па рэжыме, сакратару вучэбнай часткі, работнікам бюджэтных арганізацый сферы адукацыі, пасады служачых якіх з’яўляюцца агульнымі для ўсіх відаў эканамічнай дзейнасці, замест базавай даплаты да мінімальнай зарплаты.

Як нагадалі ў міністэрстве, з 1 верасня гэтага года павысілася зарплата выхавальнікам дашкольнай адукацыі і памочнікам выхавальнікаў. Надбаўка за працу ў галіне склала 20% і 10% ад акладу адпаведна.

Звязда, 18 снежня 2022
 
Дата публикации:18.12.2022
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:879
 
Ключевые слова:
Зарплата Надбавки Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме