https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МТС і ЮНІСЕФ стварылі воркбук па антыбулінгу для дзяцей і падлеткаў


Прэзентацыя дапаможніка «Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтэрамі» прайшла на фестывалі «Школа, свабодная ад гвалту (булінга)» у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Дапаможнік-трэнажор атрымалі каля 200 дзяцей з 26 школ з усёй Беларусі, якія ўдзельнічалі ў фестывалі.
Воркбук тлумачыць, што такое кібербулінг і як яго прадухіліць. Інфармацыя ў дапаможніку падаецца ў даступнай форме і суправаджаецца творчымі і практычнымі практыкаваннямі. На канкрэтных прыкладах, а таксама з дапамогай пытанняў-падказак дзеці і падлеткі даведаюцца, як можна пазбегнуць цкавання ў інтэрнэце, і што рабіць, калі непрыемная сітуацыя ўсё ж адбылася.

Пры стварэнні воркбука выкарыстоўваліся матэрыялы сумеснага праекта МТС і ЮНІСЕФ #ІнтэрнэтБезБулінга — навучальныя відэаролікі і тэсты-трэнажоры. У рабоце над дапаможнікам бралі ўдзел псіхолаг, спецыяліст па рабоце з падлеткамі Іляна Мацвіенка і кіраўнік праекта «Інтэрнэт-бяспека дзяцей Беларусі Netka.by» Вольга Корсун. Яны дапамаглі прапрацаваць кантэнт, адаптаваць яго для мэтавай аўдыторыі і скласці заданні. Важную ролю ў воркбуку адыгрывае візуальная частка. Унікальныя і запамінальныя ілюстрацыі для яго былі створаны мастачкай Наталляй Грабёнкінай.

У час прэзентацыі, якая праходзіла ў фармаце майстар-класа, выступіла псіхолаг Таццяна Колас. Яна пазнаёміла дзяцей і падлеткаў з праблематыкай кібербулінгу, расказаўшы, якія формы можа прымаць віртуальная агрэсія, з якімі траўмуючымі наступствамі сутыкаюцца Яго ўдзельнікі — у тым ліку тыя, якія толькі назіралі за цкаваннем з боку.

Воркбук ужо можна бясплатна спампаваць на сайце кампаніі МТС. Акрамя таго, дапаможнік у друкаваным выглядзе будзе распаўсюджвацца на мерапрыемствах ЮНІСЕФ і МТС, прысвечаных прафілактыцы кібербулінгу.

Надзея Нікалаева
Звязда, 20 траўня 2022
 
Дата публикации:20.05.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1264
 
Ключевые слова:
Кибербулинг Права человека Виртуальная агрессия ЮНИСЕФ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме