https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года атрымалі 96 працэнтаў шматдзетных сем`яў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі аднаразовую дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі ўжо больш за 111,2 тыс. шматдзетных сем`яў на 223,5 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат склала Br29 млн. Такая дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям`і, і яе памер складае Br129,9 на кожнага школьніка ў сям`і.

Бацькам школьнікаў можа быць аказана дапамога і па месцы работы за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый або сродкаў наймальнікаў. Такую дапамогу атрымалі 31,6 тыс. сем`яў на 56,6 тыс. дзяцей на суму каля Br6 млн.

Акрамя таго, традыцыйна па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, кірмашы, арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб`яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі, мэтай якіх таксама з`яўляецца аказанне падтрымкі сем`ям з дзецьмі. Такі від дапамогі аказаны 6,3 тыс. сем`яў на 14 тыс. дзяцей на суму Br377,5 тыс.

Малазабяспечаным сем`ям фінансавая дапамога на падрыхтоўку да школы аказваецца таксама ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог у рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Такую дапамогу атрымалі ўжо 2 тыс. сем`яў на 5,5 тыс. дзяцей на суму Br4,5 млн.

Памер выплат вызначаюць раённыя камісіі ў кожным выпадку індывідуальна, зыходзячы з даходу сям`і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

Усяго рознага віду дапамога на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана сем`ям на суму амаль Br40 млн. Работа па аказанні дапамогі да школы прадаўжаецца.

БЕЛТА, 28 жніўня 2024
 
Дата публикации:28.08.2024
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:113
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Учебный год Благотворительность Господдержка Многодетные семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме