https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да свайго стагоддзя БНТУ арганізуе «Эстафету юбілейнага агню»


Сто гадоў БНТУ спаўняецца 10 снежня бягучага года.
Днямі ў ВНУ быў створаны Грамадскі савет па арганізацыі святкавання 100-годдзя БНТУ, мэта якога — аб’яднаць выпускнікоў універсітэта, умацаваць іх кантакты з альма-матэр і садзейнічаць фармаванню пазітыўнага іміджу ВНУ як унутры краіны, так і за мяжой. У Грамадскі савет увайшлі найбольш выбітныя выпускнікі, а ўзначаліў яго экс-старшыня Мінгарвыканкама, дырэктар ТАА «Мотавелазавод», выпускнік БНТУ Мікалай Ладуцька, які мае каласальную практыку ў арганізацыі маштабных мерапрыемстваў.

Старт святочным мерапрыемствам будзе дадзены 1 верасня Плануецца, што самымі яркімі з іх стануць эстафета юбілейнага агню і закладка капсулы часу. Канцэпцыя эстафеты мае на ўвазе выраб сімвала БНТУ ў выглядзе факелу і яго перадачу ў самыя аддаленыя куткі свету — на прадпрыемствы, дзе працуюць яго выпускнікі. Плануецца сабраць па часцінцы (невялікай дэталі) з кожнага прадпрыемства і пераўтварыць іх у памятны знак, які будзе ўсталяваны на тэрыторыі ўніверсітэта..

Закладка капсулы часу пройдзе 10 снежня. Кожны ахвотны зможа змясціць у яе сваё пасланне, якое можна будзе прачытаць праз 50 гадоў.

Асобна Савет абмеркаваў магчымасці адкрыцця на базе БНТУ новых імянных лабараторый пад патрэбы рэальнага сектара эканомікі і бізнесу, а таксама пытанне стварэння апякунскага фонда.

Мяркуецца, што ўзаемадзеянне Грамадскага савета з універсітэтам працягнецца на пастаяннай аснове і пасля заканчэння святочных мерапрыемстваў.

Надзея Нікалаева
Звязда, 17 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:17.06.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:527
 
Ключевые слова:
Юбилей БНТУ Капсула времени
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме