https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пераможцамі і прызёрамі маскоўскай алімпіяды па праграмаванні "Тэхнакубак" сталі 15 беларускіх школьнікаў


Аб гэтым паведаміў трэнер па спартыўным праграмаванні, педагог дадатковай адукацыі "Клуба юных пажарных г.Мазыра" Аляксей Баруноў.
Вочны заключны этап алімпіяды прайшоў 1 сакавіка на 17 пляцоўках сямі краін - Расіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Украіны. Усяго ў адборах удзельнічалі больш за 4,5 тыс. школьнікаў, на фінал па рэзультатах чатырох адборачных раўндаў прыехалі 578 хлопчыкаў і дзяўчынак. Ім трэба было на працягу трох гадзін рашыць 8 алгарытмічных задач.

Распрацаваныя праграмы адпраўляліся праз інтэрнэт у аўтаматычную сістэму тэсціравання на платформе Codeforces. Вышэй у табліцы рэзультатаў апынаўся той, хто правільна напісаў найбольшую колькасць праграм і здаў іх на праверку раней за іншых.

Дыпломамі алімпіяды ўзнагароджаны 144 удзельнікі, 15 з іх - школьнікі Беларусі. Дыпломамі I ступені адзначаны Сяргей Процкі, Ліцэй БДУ, і Станіслаў Дамасевіч, "Клуб юных пажарных г.Мазыра".

Дыпломаў II ступені ўдастоены Андрэй Касцяной, гімназія нумар 51 г. Гомеля, Андрэй Мішчанка і Ягор Кучар, "Клуб юных пажарных г.Мазыра".

Дыпломамі III ступені ўзнагароджаны Яраслаў Барысаў, гімназія нумар 8 г.Віцебска, Павел Санкін, Дзяніс Лагуноў, Уладзіслаў Анохаў, Ліцэй БДУ, Канстанцін Смірноў, Юлія Драздова, гімназія нумар 1 г. Віцебска, Антон Кернажыцкі, гімназія нумар 2 г. Магілёва, Антон Харасаў, гімназія нумар 10 г. Гомеля, Максім Шышкоў, сярэдняя школа нумар 41 г.Віцебска, і Даніла Забаўскі, гімназія нумар 10 г.Мінска.

Сярод арганізатараў алімпіяды - Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут і Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана. У гэтым навучальным годзе спаборніцтва ўвайшло ў пералік алімпіяд школьнікаў і мае першы ўзровень, што дае права пераможцам і прызёрам спаборніцтва атрымаць ільготы пры паступленні ў многія вышэйшыя навучальныя ўстановы Расіі.

2 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.03.2020
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:568
 
Ключевые слова:
Конкурс Программирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме