https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Школа юнага філолага БДУ пашырае свае напрамкі


Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.
У новым адукацыйным сезоне, які стартуе на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта, будуць прадстаўлены латыністыка, італьяністыка, лінгвістыка, літаратуразнаўства і фалькларыстыка, русістыка і кітаістыка. 

Праграма заняткаў прадугледжвае вывучэнне тэм у залежнасці ад абранага кірунку. Так, падчас навучання ў школе філолага-лінгвіста навучэнцы пазнаёмяцца з найбольш значнымі помнікамі беларускага пісьменства, змогуць падрыхтаваць навуковыя работы для ўдзелу ў розных конкурсах і алімпіядах, павысіць свой моўны ўзровень у цэлым.

Будучыя філолагі-русісты сістэматызуюць свае веды па рускай мове і літаратуры. У Школа юнага філолага-лацініста будуць знаёміць навучэнцаў з асновамі лацінскай мовы, антычнай культурай і літаратурай.

Юныя кітаязнаўцы даведаюцца пра мастацтва каліграфіі, кітайскі этыкет, рэлігію і традыцыі Кітая. Слухачы напрамкаі “італьяністыка” будуць вывучаць асновы італьянскай мовы і культуру гэтай краіны. Навучэнцы, якія абралі кірунак "літаратуразнаўства і фалькларыстыка”, пазнаёмяцца з асновамі тэорыі літаратуры і фалькларыстыкі, з літаратурай славянскіх краін (сербскай, славацкай, чэшскай, балгарскай, украінскай і польскай).

З лекцыямі і майстар-класамі перад слухачамі выступяць выкладчыкі і аспіранты філалагічнага факультэта БДУ.

Для запісу неабходна папярэдне запоўніць заяву (http://philology.bsu.by/ru/abturyentu/shkola-unaga-filolaga/1692-blank-zayavleniya).

З умовамі і раскладам можна азнаёміцца ​​тут (http://philology.bsu.by/ru/shkola-yunaga-filolaga).

Надзея Никалаева
Звязда, 3 студзеня 2020
 
Дата публикации:03.01.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:498
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Филология Среднее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме