https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту плануе прыняць на навучанне 700 чалавек


Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту рыхтуецца да ўступнай кампаніі. У гэтым навучальным годзе ён плануе прыняць на навучанне 700 чалавек. Вучоба пачнецца з 14 кастрычніка.
Праект «Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту» рэалізуе грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў» пры падтрымцы кампаніі JTІ і Мінгарвыканкама.

Каб падаць дакументы, з сабой неабходна прынесці пенсійнае пасведчанне. Перавагу пры залічэнні будуць мець пенсіянеры, гатовыя зрабіць свой унёсак у праект і якія раней не навучаліся ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту. Навучанне бясплатнае. Узрост слухачоў — 60+.

Прыём дакументаў на 2019/2020 навучальны год будзе праходзіць па адрасе: праспект Машэрава, 8. 

25 верасня з 12.00 да 17.00.
26 верасня з 10.00 да 17.00.

Таксама да 1 кастрычніка працягнецца фармаванне каманды валанцёраў-выкладчыкаў.

«Кожны год у нашым праекце працуе больш за сто валанцёраў. Гэта не толькі студэнты, але і працуючыя спецыялісты, пенсіянеры. Валанцёр можа праводзіць заняткі з кастрычніка да мая з замацаванай за ім групай ці чытаць разавыя лекцыі, праводзіць майстар-класы, трэнінгі, — адзначае куратар вучэбнай групы ўніверсітэта трэцяга ўзросту Вольга Шышло. 

— Дыплом выкладчыка і педагагічныя практыка не патрабуюцца. Галоўнае — гэта жаданне падзяліцца ведамі і ўменнямі».

Сёлета ўніверсітэт трэцяга ўзросту запрашае валанцёраў для правядзення курсаў па замежных мовах, беларускай мове, аратарскім майстэрстве, танцавальным і спартыўным кірунках, псіхалогіі, акцёрскім майстэрстве, фоташопе і відэамантажы, экскурсазнаўстве, модзе і стылю. Можна прапаноўваць уласны курс — праект адкрыты да новых ідэй і гатовы іх падтрымаць.

Адправіць заяўку можна на адрас 3-age@basw-ngo.by

Аўтар: Святлана Бусько
Звязда, 24 верасня 2019
 
Дата публикации:24.09.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:580
 
Ключевые слова:
Благотворительность Соцзащита Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме