https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Настаўнік з`яўляецца цэнтральнай фігурай у беларускім грамадстве


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 жніўня, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што часам настаўнікі скардзяцца, што іх нібыта прымушаюць пісаць і запаўняць тыя ці іншыя паперы, займацца іншымі работамі, акрамя як правядзеннем лекцый.

"Я да гэтага дваяка стаўлюся. Там, дзе трэба зняць лішняе ад настаўнікаў - усялякія справаздачы, самасправаздачы - гэта факт. Але настаўнік не павінен забываць, што яго прызванне такое, што яго месца работы не толькі ў школе. Ён наогул цэнтральная фігура ў нашым грамадстве. Гэта чалавек, які мае веды. І ён разам з урачом, асабліва ў малых, сярэдніх гарадах, вёсках, аграгарадках - галоўная зорка і свяціла. Яны павінны несці веды людзям, яны выхоўваюць людзей, таму стагнаць у тым плане, што "ах, нам цяжка", не трэба", - сказаў Прэзідэнт.

"Дзяржава, я ў тым ліку, вельмі разлічвае на настаўнікаў. Без настаўніка мы нішто наогул, таму што няма на каго абаперціся ў гэты рыначны час, акрамя настаўніка. Асабліва ў вёсках, малых гарадах", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

26 жніўня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:507
 
Ключевые слова:
Педагогика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме