https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ніжнія парогавыя значэнні адзнак на ЦТ будуць павышаны ў 2020 годзе


Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
У гэтым годзе, калі пачалі выкарыстоўваць новую методыку ацэнкі вынікаў ЦТ, парогавыя значэнні не мяняліся.

"Відавочна, што з улікам назапашанай статыстыкі, вопыту ў наступным годзе парогавыя значэнні будуць павышаны", - сказаў Юрый Міксюк. На ЦТ-2019 ніжняе парогавае значэнне адзнак было такім жа, як і ў 2018-м.

Так, па беларускай або рускай мовах нездавальняючымі сёння лічацца адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), для спецыяльнасцей філалагічнага профілю - ад 0 да 24. Па першым прадмеце профільнага іспыту - матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі - да нездавальняючых прыраўнаваны адзнакі ад 0 да 19 балаў (уключна).

Ніжняе парогавае значэнне адзнак па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (навейшы час), грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) устаноўлена на ўзроўні ад 0 да 24 балаў (уключна).

Што датычыцца другога прадмета профільнага іспыту, то па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі нездавальняючыя адзнакі - ад 0 да 9 балаў (уключна), па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (навейшы час), геаграфіі, замежных мовах (англійскай, нямецкай, фрацузскай, іспанскай, кітайскай) - ад 0 да 14 балаў (уключна).

2 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.07.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:452
 
Ключевые слова:
Централизованное тестирование Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме