https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новая сістэма ацэнкі вынікаў цэнтралізаванага тэставання больш карэктная і празрыстая


Пра гэта заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк у час прамой лініі ў газеце "Рэспубліка".
Несумненным плюсам уступнай кампаніі бягучага года стане тое, што абітурыент атрымае больш дакладную ацэнку сваіх ведаў. Адзнака будзе карэктна супараўнальная са школьнай.

"І, можа, не для ўсіх, але для большасці бацькоў аўтаматычна адпадзе пытанне: а чаму тэставая адзнака так моцна адрозніваецца ад школьнай? Да таго ж больш карэктным стане параўнанне рэзультатаў ЦТ розных гадоў", - сказаў Юрый Міксюк.

Паводле яго слоў, згодна з новай сістэмай, калі чалавек, напрыклад, мае сярэднія веды, ён атрымае належныя яму 50, а не 20, 30 або 40 балаў, як гэта магло быць раней.

Такім чынам, у галіне нізкіх і сярэдніх значэнняў балы ў абітурыентаў аб`ектыўна стануць вышэйшыя і будуць адпавядаць іх ведам. Пачынаючы з 70-75 балаў, ацэнкі па старой і новай методыках практычна супадаюць.

Методыка будзе празрыстай настолькі, што сам абітурыент, ведаючы свае тэставыя балы, зможа падлічыць, які працэнт хлопцаў і дзяўчат тэст напісалі лепш за яго, адзначыў дырэктар РІКВ.

Акрамя таго, адразу пасля статыстычнай апрацоўкі вынікаў усіх, хто прыйшоў на іспыт, у аўтаматычным рэжыме будзе атрымана і прадстаўлена грамадскасці на сайце РІКВ пераводная табліца першасных балаў у тэставыя (за кожнае заданне ўстаноўлены першасны бал), згодна з якой абітурыент, не чакаючы апавяшчэння і будучы ўпэўненым, колькі задач вырашыў правільна, сапраўды сам зможа падлічыць тэставы бал.

3 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:695
 
Ключевые слова:
Централизованное тестирование Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме