https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінадукацыі аналізуе ўкараненне новых праграм і падручнікаў у адукацыйны працэс, вывучаецца меркаванне педагогаў, вучняў і іх бацькоў


У цэлым праграмы і падручнікі пазітыўна ўспрымаюцца ў школах. Аб гэтым 6 лютага на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі паведаміў кіраўнік ведамства Ігар Карпенка.
Міністр прывёў вынікі анлайн-анкетавання па пытаннях зместу абноўленых вучэбных праграм для 7-8-х класаў. У даследаванні прынялі ўдзел больш як 31 тыс. настаўнікаў-практыкаў. Амаль 88 працэнтаў апытаных выказалі меркаванне, што далейшае спрашчэнне зместу праграм не патрабуецца.

Яшчэ адно апытанне правёў Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ. "Амаль 77 працэнтаў вучняў і 75 працэнтаў бацькоў задаволены якасцю школьных падручнікаў, пры гэтым выказваюць некаторыя заўвагі, якія датычацца праблем з перагрузкай вучняў", - расказаў Ігар Карпенка.

Колькасць урокаў пасля пераходу на абноўленыя праграмы не змянілася. Нагрузка на вучняў скарачалася за кошт спрашчэння і змяншэння аб`ёму вывучаемага імі матэрыялу.

"Далейшае спрашчэнне ўжо не патрабуецца, паколькі можа прывесці да зніжэння ўзроўню адукаванасці выпускнікоў школ. А вось работа па ўдасканаленні праграм і падручнікаў будзе прадоўжана на аснове аналізу практыкі прымянення і сучасных тэндэнцый, з улікам патрэбнасцей грамадства і дзяржавы", - адзначыў міністр.

Праблему перагрузкі школьнікаў Мінадукацыі бачыць не столькі ў праграмах, колькі ў якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў, у арганізацыі працы настаўніка.

Шмат што залежыць ад таго, колькі ён задае на дом, як рыхтуецца да заняткаў, наколькі правільна выкарыстоўвае матэрыял падручнікаў. Мінадукацыі сканцэнтруецца на больш аператыўным выданні для настаўнікаў-прадметнікаў метадычных дапаможнікаў, арганізацыі павышэння кваліфікацыі па методыцы выкладання.

Агульная сярэдняя адукацыі пераходізць на абноўленыя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах. Гэты працэс завершыцца ў 2021/2022 навучальным годзе. Па новых праграмах ужо навучаюцца першыя-восьмыя класы. Паралельна ідзе распрацоўка падручнікаў. Аўтарскія калектывы адбіраюцца па конкурсе.

6 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:775
 
Ключевые слова:
Учебники Школьная программа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме