https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі не стаіць вострай праблемы з уцечкай маладых навуковых кадраў


Пра гэта заявіў 17 лістапада на прэс-канферэнцыі старшыня Савета маладых вучоных НАН Андрэй Іванец.
"Калі ў цэлым ацаніць, ці ёсць цяпер праблема ўцечкі навуковых кадраў, то ў параўнанні з часамі 10-гадовай даўнасці і больш цяпер вострай праблемы няма. Масавага адтоку або пераходу няма", - адзначыў Андрэй Іванец.

Пры гэтым старшыня Савета маладых вучоных адзначыў, што міграцыя навуковых кадраў - звычайная з`ява.

"Мы жывём у адкрытым свеце, і двухбаковая міграцыя, у тым ліку маладых вучоных, з`яўляецца неад`емнай часткай і залогам паспяховага развіцця навукі. Да гэтага трэба ставіцца з пазітывам. Калі ёсць магчымасць у нашых маладых вучоных папрацаваць за мяжой з далейшым вяртаннем, гэта толькі плюс", - сказаў ён.

Акрамя таго, паводле слоў Андрэя Іванца, ёсць пэўны ператок кадраў і ўнутры краіны.

"Дапусцім, з НАН маладыя вучоныя пераходзяць у ВНУ, галіновую навуку - гэта таксама трэба вітаць", - заявіў ён. Старшыня Савета маладых вучоных закрануў і пытанні зарплаты маладых вучоных, а таксама забеспячэння іх жыллём.

"Што датычыцца заработнай платы, то мінімальная зарплата ў малодшага навуковага супрацоўніка без усялякіх надбавак можа быць каля Br250. Максімальна можна атрымаць Br2-3 тыс., сярод маладых вучоных такія прыклады ёсць", - расказаў ён.

Паводле слоў Андрэя Іванца, каб зарабляць больш, маладыя вучоныя павінны актыўней удзельнічаць у міжнародных праектах і грантах. Прадстаўнік Нацыянальнай акадэміі навук таксама адзначыў, што жыллёвае пытанне ў НАН вырашаецца даволі паспяхова.

"Сёння сярод аспірантаў у нас усе забяспечаны інтэрнатамі. Кандыдаты навук маюць магчымасць сяліцца ў інтэрнаты сямейнага тыпу - гэта практычна свае кватэры. Істотную ролю ў вырашэнні гэтага пытання адыграла і будаўніцтва арэнднага жылля", - канстатаваў ён.

Андрэй Іванец паведаміў, што кожны год у НАН прымаюць на работу каля 350-400 маладых навукоўцаў.

"Штогод каля 100 кандыдатаў навук у нас абараняюцца, і большая частка з іх знаходзіцца ва ўзросце да 35 гадоў. У цэлым у Акадэміі навук працуе каля 2,2-2,3 тыс. маладых вучоных. Гэта прыкладна чвэрць ад агульнай колькасці навуковых работнікаў НАН", - расказаў ён.

17 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2017
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:956
 
Ключевые слова:
Молодой учёный Соцзащита в Беларуси Трудовая миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме