https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным развіваць саюзны студатрадаўскі рух


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы 8 чэрвеня на пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Беларускі лідар асаблівую ўвагу ўдзяліў развіццю дзяржаўнай моладзевай палітыкі.

"Сёння ва ўсім свеце запатрабаваны моцныя, самастойныя, мэтанакіраваныя людзі. Яны патрэбны ўсюды - на вытворчасці і ў палітыцы, у бізнесе і навуцы, у адукацыі і дзяржкіраванні. У многіх галінах менавіта моладзь аказваецца ў авангардзе, як у эканамічнай, так і ў культурнай сферы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што дзяржаўная моладзевая палітыка мае шэраг напрамкаў. "На рэгіянальным узроўні нам неабходна развіваць студэнцкі абмен, сістэму моладзевага турызму. Магутны імпульс актывізацыі такога супрацоўніцтва дае развіццё саюзнага студатрадаўскага руху", - упэўнены Прэзідэнт Беларусі.

9 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.06.2016
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1101
 
Ключевые слова:
Форум регионов Стройотряд Молодёжная политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме