https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


15 чэрвеня пачынаецца ўступная кампанія ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі


Як расказала прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун, прыём дакументаў ад абітурыентаў правядуць 158 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Выбар вельмі шырокі - юнакі і дзяўчаты могуць выбраць сабе адну-дзве з 262 прафесій. Акрамя таго, прыём для навучання па рабочых прафесіях вядуць 45 устаноў адукацыі іншых узроўняў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Упершыню адкрыта падрыхтоўка па запатрабаваных прафесіях ("слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання", "трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці", "вадзіцель аўтамабіля") у Пінскім дзяржаўным індустрыяльна-педагагічным каледжы.

Таксама ўпершыню будзе весціся набор на прафесію "манціроўшчык шын і шынапнеўматычных муфт" у Гомельскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы машынабудавання.

Усяго плануецца прыняць 32,6 тыс. чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту - 32,4 тыс. чалавек. Пры гэтым для атрымання адукацыі ў дзённай форме плануецца залічыць 30,3 тыс. чалавек, з іх 19,1 тыс. чалавек - на аснове агульнай базавай адукацыі, 10,5 тыс. чалавек - на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, 700 чалавек - на аснове спецыяльнай адукацыі.

Таксама прапануецца атрымліваць адукацыю ў завочнай форме (1 тыс. чалавек) і вячэрняй форме (1,3 тыс. чалавек). У мэтах удасканалення структуры падрыхтоўкі з улікам зменлівай патрэбнасці рэгіянальных рынкаў працы ў 2016 годзе плануецца спыніць прыём па 183 незапатрабаваных прафесіях і адкрыць падрыхтоўку па 142 новых для асобных устаноў прафтэхадукацыі прафесіях, падкрэсліла прэс-сакратар.

На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі прымаюцца асобы, якія маюць агульную базавую, агульную сярэднюю або спецыяльную адукацыю. Залічэнне праводзіцца па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

Прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ажыццяўляецца: у дзённай форме атрымання адукацыі - з 15 чэрвеня па 20 жніўня, у вячэрняй форме - з 15 чэрвеня па 20 жніўня, а па спецыяльнасцях напрамку адукацыі "Сельская гаспадарка" - з 1 кастрычніка па 20 лістапада, у завочнай форме - з 1 па 10 кастрычніка, ад замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія паступаюць для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі на платнай аснове - з 15 чэрвеня па 10 верасня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на партале Міністэрства адукацыі. У мэтах аказання дапамогі абітурыентам, бацькам і грамадскасці ў атрыманні інфармацыі па прыёме ў перыяд з 1 чэрвеня па 16 жніўня ў ведамстве арганізавана работа гарачай лініі - 8 (017) 222-43-12.

15 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.06.2016
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1176
 
Ключевые слова:
Профтехобразование Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме