https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка падзяліўся сваім меркаваннем аб эфектыўнасці цэнтралізаванага тэсціравання


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Гомелі, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі "Спартак", падзяліўся сваім меркаваннем аб эфектыўнасці цэнтралізаванага тэсціравання.
Адна з работніц прадпрыемства пацікавілася ў кіраўніка дзяржавы, як ён ставіцца да цэнтралізаванага тэсціравання.

Паводле слоў Прэзідэнта, у яго дваякае стаўленне да такой формы экзамену. Відавочны плюс у тым, што дзякуючы існуючай сістэме ўдалося практычна поўнасцю выкараніць карупцыю і выключыць магчымасць паступлення за хабар.

"Але не ўсе выдатнікі школы ў будучым становяцца лепшымі прафесіяналамі. Пры тэсціраванні мы не бачым чалавека, не бачым палёту думкі, яго разважанняў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы іншы бок працэсу.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў, што кожны год на аснове існуючага вопыту дзяржкамісія ўдасканальвае асобныя моманты па арганізацыі ўступнай кампаніі. Прымаюцца рашэнні аб пашырэнні мэтавага набору па тых ці іншых спецыяльнасцях.

Акрамя таго, у Беларусі пераможцы розных міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд маюць права не здаваць экзамены пры паступленні на асобныя спецыяльнасці.

"Думаю, нам не трэба цяпер ні ад чаго адмаўляцца. Мы прыйдзем да нармальнага працэсу. Калі мы пераканаемся, што тэсціраванне - гэта не тое - яно імгненна будзе адменена, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Няма таго моманту, каб я пачаў ламаць гэту сістэму. Мы будзем удасканальваць яе і дапаўняць такім чынам, каб не страціць здольных і перспектыўных дзяцей".

Прэзідэнт дадаў, што ў Беларусі ў ходзе цяперашняй уступнай кампаніі пастараліся вырашыць праблему нестыкоўкі школьнай праграмы з заданнямі цэнтралізаванага тэсціравання. "Мы гэта ўбачылі і пачынаем гэта рэгуляваць. У бягучым годзе я запатрабаваў, каб нармальныя былі тэсты. Бо падкідваюць такія, што выкладчык ВНУ некаторыя не можа рашыць. Гэта ненармальна. І мы тэсты прыстасавалі да той праграмы, якая існуе ў школе", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў меркаванне, што трэба было б адкарэкціраваць і асобныя моманты ў школьнай праграме.

Напрыклад, удзяліць больш увагі працоўнаму навучанню, каб школьнікі маглі ў час навучання набыць карысныя ў жыцці навыкі і ўменні. "Гэтаму ў школе трэба вучыць, таму што не ў кожнай сям`і навучаць", - сказаў ён.

17 чэрвеня 2016, Гомель
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.06.2016
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1285
 
Ключевые слова:
Централизованное тестирование Экзамены Коррупция Высшее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме