https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 930 тыс. навучэнцаў сядуць за парты ў Беларусі ў новым навучальным годзе


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.
Пры гэтым агульная колькасць навучэнцаў узрасце ў параўнанні з 2013/2014 навучальным годам, калі іх было крыху больш за 915 тыс. Што датычыцца першакласнікаў, то ў гэтым годзе іх будзе прыкладна 104 тыс. (у мінулым навучальным годзе — 99 553 чалавекі), а дзевяцікласнікаў — 89 тыс. (2013/2014 навучальны год — аналагічная колькасць). Колькасць адзінаццацікласнікаў — 54,9 тыс. (у 2013/2014 навучальным годзе — 55,1 тыс. чалавек).

У міністэрстве дадалі, што да 1 верасня ў Беларусі адкрыюцца чатыры новыя школы. У цэлым свае дзверы адкрыюць 3 тыс. 78 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (2013/2014 навучальны год — 3 175), у тым ліку пачатковых школ — 147, базавых — 399, сярэдніх — 2 тыс. 275, гімназій — 216, ліцэяў — 27, НВК «гімназія-каледж» — 5, кадэцкіх вучылішчаў — 9. Паводле папярэдніх даных, лік устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з колькасцю навучэнцаў да 25 чалавек складзе 90 (2013/2014 навучальны год — 166). У выніку праведзенай да пачатку навучальнага года аптымізацыі закрыта 87 малакамплектных школ, рэарганізавана 143.

Чакаецца таксама, што пачнуць работу 10 новых устаноў дашкольнай адукацыі, а ўсяго ў Беларусі — больш як 4 тыс. дзіцячых садоў, з якіх большасць не спыняла работу летам.

Звязда, 29 жніўня 2014
 
Дата публикации:29.08.2014
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1781
 
Ключевые слова:
Статистика Школа Гимназия Дошкольное образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме