https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы фармат Беларускай энцыклапедыі


Галоўная мэта гэтай работы — стварыць прастору дакладных ведаў аб Рэспубліцы Беларусь.
Калі казаць пра перадгісторыю, то нам неабходна вярнуцца гадоў на сто назад —менавіта тады ў нас і пачалося развіццё энцыклапедычнай справы. А больш як год таму Старшыня Прэзідыума НАН беларусі Уладзімір Гусакоў ініцыяваў арганізаваць у Нацыянальнай акадэміі навук Цэнтр энцыклапедычных выданняў (ЦЭВ), задача якога — стварэнне мультымедыйных анлайн-рэсурсаў і рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць. 

Уласна, з гэтага пачалася вялікая і сур’ёзная работа па стварэнні электроннай версіі беларускай энцыклапедыі, кіраўніком якой стаў кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук. Зроблены і першыя сур’ёзныя крокі: распрацаваны і адкрыты для карыстальнікаў сайт «Беларуская экцыклапедыя», у якім напоўнены інфармацыяй два з дзесяці раздзелаў — «Беларусь у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах» і «Прырода Беларусі».

— Падрыхтоўка анлайн-версіі энцыклапедыі з’яўляецца непазбежным этапам развіцця і сёння практычна адзіным шляхам да чытача, — кажа дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі. — На сёння распрацаваны і адкрыты для карыстальнікаў сайт «Беларуская энцыклапедыя». Гэта, па сутнасці, шматтомная рэгіянальная краіназнаўчая энцыклапедыя міжнароднага ўзроўню, унікальны праект па аб’ёме інфармацыі, колькасці прыцягнутых спецыялістаў, магчымасцях для іх узаемадзеяння.

Кіраўнік бібліятэкі падкрэслівае: галоўная мэта гэтай маштабнай работы — стварыць прастору дакладных ведаў аб Рэспубліцы Беларусь. У электронным фармаце энцыклапедыя дзеліцца на блокі, раздзелы. 

У ЦЭВ рыхтуюцца матэрыялы па тэмах «Беларусь у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах», «Прырода Беларусі», комплексная інфармацыя аб найноўшай гісторыі краіны пад назвай «Беларусь».

— Тэксты публікуюцца на беларускай і рускай мовах, пачаты работы па перакладзе на англійскую мову, — працягнуў Станіслаў Юрэцкі. — Выданне верыфікавана. Сфармаваны навукова-рэдакцыйны савет, навукова-рэдакцыйныя калегіі з удзелам навукоўцаў, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, выкарыстоўваюцца досвед і напрацоўкі беларускіх энцыклапедыстаў.

Па словах загадчыцы Галоўнай рэдакцыі «Беларуская энцыклапедыя» Соф’і Самуэль, досвед стварэння электроннай энцыклапедыі ў Беларусі першы. Была праведзена вялікая падрыхтоўчая праца, вывучана больш за дваццаць сайтаў іншых энцыклапедый.

— Пасля таго як усё прааналізавалі, у нас вымалеваўся свой варыянт, — гаворыць загадчаца Галоўнай рэдакцыі. — Сайт складаецца з асобных тэм. Пакуль іх толькі дзесяць, але, упэўнена, гэты спіс значна пашырыцца. Больш за тое, мы думаем, што кожная тэма з часам вылучыцца ў асобны сайт і ўсё разам аб’яднаецца ў сучасны інфармацыйна насычаны партал.

Інфармацыя на рэсурсе падаецца на дзвюх мовах — рускай і беларускай. У перспектыве дадасца і англійская. Яшчэ адной адметнай рысай электроннай энцыклапедыі з’яўляецца тлумачэнне паняццяў на рускай і беларускай мовах.

Пляцоўкай для развіцця нацыянальнай мовы лічыць энцыклапедыю дырэктар інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў.

— Электронная платформа энцыклапедыі садзейнічае развіццю навуковага стылю, насычэння яго новымі сродкамі, — гаворыць ён. — Яна адыгрывае важную ролю і ў практыцы перакладу, таму што патрабуе ад спецыялістаў не толькі прафесійных ведаў, але і шырокага кругагляду ў сферах навукі і грамадскага жыцця.

У камандзе інстытута, якая займаецца падрыхтроўкай матэрыялаў для анлайн-версіі энцыклапедыі, у асноўным моладзь — таленавітыя спецыялісты, якія дасканала валодаюць як дзвюма дзяржаўнымі, так і замежнымі мовамі. І, што немалаважна, добра ведаюць сучасныя тэхналогіі.

Адной з найважнейшых тэм у электроннай энцыклапедыі з’яўляецца гісторыя і ў прыватнасці яе раздзел «Беларусь у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах», якім займаюцца супрацоўнікі Цэнтра ваеннай гісторыі інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Кіраўнік цэнтра Аляксей Літвін лічыць, што выданне энцыклапедыі ў электронным фармаце — факт значны, бо асноўная крыніца інфармацыі для моладзі — электронныя сродкі. Вельмі важна, каб размешчаныя на рэсурсе матэрыялы былі дакладнымі.

— Матэрыялы па Вялікай Айчыннай вайне ўключаюць шырокае кола тэм і разбіты на тры блокі. Першы блок прысвечаны адной з самых балючых тэм — генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. Як вядома, сёння Генеральная пракуратура вядзе крымінальную справу па фактах знішчэння мірных жыхароў нашай краіны нацысцкім акупацыйным рэжымам. Па факце следства выкрываюцца новыя абставіны, якія абавязкова трэба адлюстраваць у энцыклапедыі.

Апошні раз фундаментальнае выданне ў пяці тамах «Прырода Беларусі» выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі» выпусціла 40 гадоў таму. За гэты час адбылося шмат усяго: у глабальным і рэгіянальным планах у свеце раслін і жывёл. Па словах загадчыка лабараторыі праблем экалогіі лесу і дэндрахраналогіі ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі» Аляксандра Пугачэўскага, у Беларусі змяніўся клімат, у краіне ў два разы вырасла лясістасць, а сістэма асабліва ахоўных прыродных тэрыторый практычна падвоілася па плошчы і прыкладна на 30 працэнтаў — па колькасці. Уся гэта і іншая актуальная інфармацыя, па меркаванні навукоўца, павінна быць адлюстравана ў электронным выданні.

Аўтар: Алена Вінаградава
Звязда, 29 лістапада 2024
 
Дата публикации:29.11.2024
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:417
 
Ключевые слова:
Белорусская Энциклопедия Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме