https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гомельскай вобласці 79 працэнтаў маладых педагогаў пасля адпрацоўкі застаюцца на сваіх месцах


У Гомельскай вобласці пасля адпрацоўкі ва ўстановах адукацыі ў сярэднім застаюцца 79 працэнтаў маладых спецыялістаў. Такую лічбу агучыў 26-га жніўня на абласным жнівеньскім педсавеце старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
Паводле слоў кіраўніка рэгіёна, маладым спецыялістам — асаблівая ўвага. «Пасля абавязковага тэрміну адпрацоўкі ў сярэднім па вобласці застаюцца ва ўстановах адукацыі 79 працэнтаў з іх. Лічба год ад году расце: з 75 працэнтаў у 2018 годзе», — сказаў Іван Крупко. На яго думку, сваю ролю ў гэтым адыгралі шматлікія льготы і прэферэнцыі — як на дзяржаўным узроўні, так і прадугледжаныя калектыўнымі дагаворамі.

У тых раёнах, дзе сур’ёзна працуюць над гэтай задачай, замацавальнасць значна вышэйшая. Пасля заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі замацаваліся больш за 79 працэнтаў маладых спецыялістаў 2018 года выпуску ў Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жлобінскім, Мазырскім, Петрыкаўскім, Рагачоўскім, Светлагорскім, Хойніцкім, Чачэрскім, Рэчыцкім раёнах, Гомелі«, — пералічыў губернатар.

У той жа час выканкамам раёнаў, дзе замацавальнасць ніжэйшая за сярэднеабласную, неабходна ўзяць на кантроль гэтыя пытанні, падкрэсліў Іван Крупко. «Цякучасць кадраў ва ўстановах адукацыі — гэта сур’ёзны ўрон якасці навучання і выхавання», — аргументаваў ён.

Як лічыць Іван Крупко, належную ўвагу трэба ўдзяляць і толькі назначаным кіраўнікам. «Неабходна адрадзіць у добрым сэнсе слова настаўніцтва, замацаванне за вопытнымі дырэктарамі ўстаноў. Першы год работы забяспечыць патранат і дапамогу з боку аддзелаў адукацыі», — падзяліўся сваім бачаннем старшыня аблвыканкама.

У сувязі з гэтым немалаважнай ён назваў і работу з рэзервам на кіруючыя пасады. «Пытанне сёння актуальнае ва ўсіх галінах. Адукацыя — не выключэнне. У вашай структуры ёсць метадычныя кабінеты ў аддзелах адукацыі, абласны інстытут развіцця адукацыі, якія прызначаны займацца падрыхтоўкай рэзервістаў», — рэзюмаваў губернатар.

Абласны жнівеньскі педсавет сабраў сёння ў Гомелі амаль тысячу ўдзельнікаў. У абмеркаванне задач, планаў на новы навучальны год, развіцця галіны ўключыліся прадстаўнікі ўлады, дэпутацкага корпуса, кіраўнікі і работнікі сістэмы адукацыі рэгіёна.

На нарадзе ўручылі заслужаныя ўзнагароды педагогам. Ушаноўвалі і тых работнікаў адукацыі, хто ў гарачыя летнія месяцы дапамагаў на ўборцы новага ўраджаю. Свой падарунак настаўнікам падрыхтавалі школьнікі рэгіёна — святочны канцэрт. А выстаўка, якая разгарнулася ў фае грамадска-культурнага цэнтра, расказала аб дасягненнях і поспехах вучняў і педагогаў рэгіёна, аб распрацаваных імі інфармацыйна-адукацыйных рэсурсах і праектах.

Звязда, 26 жніўня 2022
 
Дата публикации:26.08.2022
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1053
 
Ключевые слова:
Гомельшчына Молодой специалист Педагогика Льготы Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме