https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У БДУ адкрыюць новую спецыяльнасць "эканамічная бяспека"


У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыюць новую спецыяльнасць "эканамічная бяспека", паведамілі ў прэс-службе БДУ.
Новая спецыяльнасць "эканамічная бяспека" адкрыецца ў 2021/2022 навучальным годзе на эканамічным факультэце Белдзяржуніверсітэта. Падрыхтоўка спецыялістаў такога профілю да гэтага часу не праводзілася ў беларускіх ВНУ. Навучанне будзе праходзіць на бюджэтнай і платнай форме навучання на I ступені вышэйшай адукацыі.

"Міждысцыплінарная спецыяльнасць "эканамічная бяспека" з`яўляецца вынікам інтэграцыі лепшых айчынных праграм па эканоміцы, праву, інфармацыйных тэхналогіях у сферы бяспекі. Будучыя спецыялісты навучацца ацэньваць і прадухіляць магчымыя пагрозы і страты прадпрыемстваў, праводзіць маніторынг фактараў, якія ўплываюць на іх эканамічную бяспеку, прагназаваць і кіраваць эканамічнымі рызыкамі. Студэнты даведаюцца аб асаблівасцях нацыянальных і міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці. Навучанне дасць магчымасць ім свабодна арыентавацца ў адміністрацыйным, гаспадарчым, фінансавым і мытным праве", - адзначылі ў прэс-службе.

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці змогуць працаваць у сферы банкаўскай, фінансавай і бізнес-аналітыкі, фінансавага маніторынгу і экспертызы, антыкрызіснага кіравання, процідзеяння эканамічнаму тэрарызму, у падатковай інспекцыі, страхавых арганізацыях, банках, службах кіравання рызыкамі.

16 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.03.2021
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:369
 
Ключевые слова:
Экономическая безопасность Белорусский государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме