https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя расказала аб сацгарантыях маладым спецыялістам


Пастановай Міністэрства аховы здароўя ўсім урачам-інтэрнам прадугледжана надбаўка ў памеры 20% да акладу, 30% — маладым спецыялістам, а тым, хто ўключаны ў банк даных адоранай моладзі, — 50%
Якімі сацыяльнымі гарантыямі забяспечаны маладыя спецыялісты ў галіне аховы здароўя, расказала начальніца Галоўнага ўпраўлення кадравай работы і прафесійнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольга Калюпанава на круглым стале ў БелТА «Падтрымка маладых спецыялістаў: прадастаўленне першага працоўнага месца і сацыяльных гарантый».

Паводле яе слоў, у калектыўныя дагаворы ўключана норма аб тым, што ўсім маладым спецыялістам прадугледжваецца надбаўка ў памеры ад 20% да 50% у залежнасці ад эфектыўнасці работы і фінансавых магчымасцяў установы. У Мінску маладыя спецыялісты першапачаткова атрымліваюць высокія надбаўкі-50%.

У калектыўныя дагаворы таксама ўнесена палажэнне аб заахвочвальных адпачынках да пяці дзён з аплатай. Як патлумачыла Вольга Калюпанава, гэта таксама залежыць ад фінансавых магчымасцяў устаноў.

У АБАВЯЗКОВЫМ парадку ў калектыўных дагаворах прадугледжана кампенсацыя за наём жылля, і гэта дзейнічае ў 100% устаноў. «Калі няма магчымасці прадастаўлення арэнднага жылля або інтэрната, то малады спецыяліст арандуе жыллё і яму ідзе пакрыццё. Дзесьці ў базавых велічынях, дзесьці ў працэнтах ад кошту жылля, але гэта ўключана і выплачваецца маладым спецыялістам», — адзначыла начальнік Галоўнага ўпраўлення.

Большасцю калектыўных дагавораў прадугледжана пакрыццё сродкаў на куплю начыння, мэблі і іншага неабходнага маладому спецыялісту для побыту. І ў гэтым выпадку памер кампенсацыі залежыць ад фінансавых магчымасцяў установы. «Хацелася б адзначыць, што гэта, безумоўна, выконваецца, таму што тут нам плячо падстаўляе наш прафсаюз, які маніторыць унясенне гэтай нормы і яе рэалізацыю», — падкрэсліла Вольга Калюпанава.

Фінансавыя сродкі выдзяляюцца маладым спецыялістам і на патанненне кошту санаторна-курортнага лячэння. «Акрамя тых бонусаў, якія дае прафсаюз (прафсаюзныя пуцёўкі і так патанняюцца), сумесна з наймальнікам у нас такія патанненні могуць дайсці да 70% ад кошту пуцёўкі, і гэта рэальнасць, яна працуе. За першае паўгоддзе ў санаторыях "Белпрафсаюзкурорта" аздараўлена больш за 700 членаў прафсаюза», — дадала начальнік Галоўнага ўпраўлення.

Маладым спецыялістам вылучаюць сродкі на аздараўленне іх дзяцей у дзіцячых аздараўленчых лагерах. На адно дзіця прафсаюз дадае да Br80-гэта тычыцца чальцоў галіновага прафсаюзу.

Звязда, 26 жніўня 2024
 
Дата публикации:26.08.2024
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:139
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Соцзащита Молодые специалисты Профсоюзы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме