https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У новым навучальным годзе ўсе школы Беларусі пяройдуць на новыя прынцыпы харчавання


Аб гэтым расказала начальніца аддзела па арганізацыі харчавання ДУА "Акадэмія адукацыі" Люцыя Міхальчук.
Люцыя Міхальчук нагадала, што ў мінулым годзе ў 23 школах краіны праходзіў пілотны праект, накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі школьнага харчавання. Удзел у ім прынялі каля 22 тыс. навучэнцаў.

"Яго асноўнымі напрамкамі былі новыя прынцыпы арганізацыі школьнага харчавання, у тым ліку прымяненне запатрабаваных у дзяцей страў і рацыёнаў харчавання. Пілотны праект ацэньваецца станоўча як навучэнцамі, так і іх бацькамі", - адзначыла яна.

Вынікам стала ўкараннне новых страў, распрацаваных з улікам пераваг школьнікаў ва ўсіх школах. "Іх прыгатаванне ажыццяўляецца, як правіла, на аснове падрыхтаванага Міністэрствам адукацыі інфармацыйнага зборніка тэхналагічных картак страў. Ён знаходзіцца ў адкрытым доступе, і кожны жадаючы можа адкрыць і вывучыць яго, а таксама ў дамашніх умовах прыгатаваць страву, якая спадабалася", - падзялілася Люцыя Міхальчук. А таксама дадала, што ўсяго зборнік змяшчае больш за 350 страў.

Тэхналагічныя карткі і рацыёны харчавання праходзяць гігіенічную ацэнку на прадмет вызначэння эпідэміялагічных рызык і адпаведнасці прынцыпам дзіцячай дыетэтыкі. "Да пачатку гэтага навучальнага года станоўчую гігіенічную ацэнку атрымалі 327 страў і больш за 400 рацыёнаў харчавання", - расказала начальніца.

Пераход на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання ажыццяўляўся паэтапна і з улікам матэрыяльных, кадравых рэсурсаў. "У мінулым годзе на такую арганізацыю перайшлі 2123 установы адукацыі. У гэтым годзе - усе астатнія 506", - адзначыла Люцыя Міхальчук.

Яна падкрэсліла, што рэалізацыя асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне арганізацыі харчавання навучэнцаў знаходзіцца на пастаянным кантролі ўсіх зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання.

27 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.08.2024
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:93
 
Ключевые слова:
Учебный год Школьное питание Рацион
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме