https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У развіцці супрацоўніцтва з Грузіяй адзін з галоўных акцэнтаў трэба зрабіць на падрыхтоўцы кадраў


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 сакавіка на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што напярэдадні былі падпісаны гістарычныя дамоўленасці, і яшчэ раз падкрэсліў актыўную ролю грузінскага боку ў развіцці адносін.

"Мы дамовіліся, што не проста будзем гандляваць, не проста ствараць сумесныя прадпрыемствы, але мы дамовіліся вучыць людзей", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы шырэй гэта будзем рабіць настолькі, наколькі вам гэта патрэбна. Можна прадаць тэхніку, тэхналогіі сюды прывезці, але калі кампетэнцыі не будзе ў мясцовых людзей менавіта гэтым займацца, перспектыў мала", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама лічыць важным пры стварэнні сумесных прадпрыемстваў развіваць лакалізацыю. І для гэтага таксама патрэбны падрыхтаваныя кадры.

"Таму галоўнае, аб чым мы дамовіліся, што следам за тэхналогіямі павінны ісці людзі, якіх неабходна падрыхтаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь таксама гатова дапамагчы Грузіі ў развіцці сельскай гаспадаркі, у тым ліку сучаснымі тэхналогіямі, ствараючы навуковыя цэнтры.

23 сакавіка 2018, Тбілісі
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.03.2018
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:890
 
Ключевые слова:
Технологии Образование Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме