https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У ВНУ Беларусі на беларускай мове вучацца 0,1% студэнтаў


Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт у аглядзе да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Ва ўстановах вышэйшай адукацыі на беларускай мове вучацца 0,3 тыс. студэнтаў (0,1%), на рускай і беларускай мовах — звыш 149 тыс. студэнтаў (41%), на рускай мове — каля 212 тыс. (58%). 

Сёлета ў навучальных установах дашкольнай адукацыі на беларускай мове выхоўваюцца 43 тыс. дзяцей (10%), на рускай мове — амаль 368 тыс. дзяцей (90%).

У 2014/2015 навучальным годзе ў дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі ўсе прадметы на беларускай мове вывучаюць звыш 135 тыс. вучняў (14%), на рускай мове — каля 811 тыс. (86%). 

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на беларускай мове навучаюцца 0,3 тыс. навучэнцаў (0,2%), на рускай і беларускай мовах — прыкладна 22 тыс. навучэнцаў (17%), на рускай мове — прыкладна 107 тыс. (83%). 

Як зазначылі ў Белстаце, ва ўстановах дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці працуюць дзве рознаўзроставыя групы: адна — на літоўскай мове (14 дзяцей), другая — на польскай (18 дзяцей). У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у трох установах агульнай сярэдняй адукацыі выкладанне вядзецца на польскай мове (817 вучняў) і ў адной — на літоўскай (59 вучняў). У 64 школах рэспублікі польскую мову як самастойны прадмет, факультатыўна або ў гуртках вывучаюць звыш 3,2 тыс. вучняў, яўрэйскую — 0,3 тыс. вучняў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2015
 
Дата публикации:21.02.2015
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1600
 
Ключевые слова:
Международный день родного языка Беларуская мова Образование в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме