https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ліквідавана Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі


У Беларусі ліквідавана Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 920 ад 20 снежня 2023 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале
Як растлумачыў дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Міхаіл Мірончык, ліквідацыя ўзгоднена як наступства змены структуры, павелічэння штатнай колькасці і пашырэння функцый дэпартамента.

«Пастановай таксама ўнесены змены ў палажэнне аб парадку правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі і пацвярджэння дзяржакрэдытацыі ўстаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 31 жніўня 2022 года № 572 „Аб пытаннях рэалізацыі адукацыйных праграм“ у частцы вызначэння кампетэнцыі дэпартамента на ўстанаўленне адпаведнасці адукацыйнай дзейнасці ўстаноў адукацыі заканадаўству аб адукацыі, зместу і якасці прадастаўляемай адукацыі патрабаванням адукацыйных стандартаў, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм у рамках дзяржакрэдытацыі (ці яе пацверджання) устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць», — распавёў кіраўнік дэпартамента.

Акрамя таго, дакументам уносяцца змены ў палажэнне ў частцы выключэння з крытэрыяў ацэнкі адпаведнасці заяўленаму віду ўстановы вышэйшай адукацыі крытэрыя «Пазіцыя УВА сярод універсітэтаў свету ў міжнародных рэйтынгах», што абумоўлена змяненнем падыходаў да рэйтынгавання ВНУ.

«Унесеныя змены не ўстанаўліваюць новыя і прынцыпова не мяняюць існуючыя падыходы да прававога рэгулявання дзяржаўнай акрэдытацыі і пацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць», — падкрэсліў Міхаіл Мірончык.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 23 снежня 2023
 
Дата публикации:23.12.2023
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:284
 
Ключевые слова:
Государственная аккредитация Образовательный стандарт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме