https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Школьнікі прайшлі курс маладога байца


Навучэнцы сярэдніх школ Фрунзенскага раёна сталіцы не па чутках ведаюць, як сілавікі праходзяць курс маладога байца. Разам з навабранцамі вайсковай часці 3214 яны паўдзельнічалі ў планавых занятках.
Школьнікі навучыліся абсталёўваць самыя простыя віды ўкрыццяў для асабовага складу, а таксама віды маскіроўкі ад праціўніка, даведаліся, што ёсць некалькі відаў вогнішчаў, паспрабавалі распаліць іх самастойна. Разам з навабранцамі вучні адпрацавалі перамяшчэнне вайскоўцаў у баі: у залежнасці ад характару мясцовасці і агню праціўніка.

Напрыканцы курса маладога байца ўдзельнікі мерапрыемства выканалі нарматывы па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы: перамяшчэнне на полі бою, пасадку і высадку асабовага складу з БТР-80. Найбольш складаным і ў той жа час цікавым для хлопчыкаў стаў пераход у атаку з траншэі, а таксама пераадоленне міннага поля. Многім з іх запомніўся нарматыў "абкатка бранёй" - адзін з асноўных практыкаванняў для кожнага салдата, які яны здаюць на адзнаку. Сёння іх строга не судзілі: навабранцам трэба было паказаць сябе годна і быць у пэўнай ступені старшымі памочнікамі для школьнікаў. Прадэманстравалі ім і прынцып дзеяння аўтамата Калашнікава.   

Уражанняў ад сустрэчы ў школьнікаў засталося шмат. Асабліва падрастаючае пакаленне адзначыла салдацкі абед: хлопцаў накармілі халадніком, бульбянымі аладкамі з мясам, салатай з капусты і кампотам.

Вераніка Канюта
Звязда, 10 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:10.06.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:373
 
Ключевые слова:
Мінск Военная подготовка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме